27 чэрвеня ў парафію Перамянення Пана ў аграгарадку Негарэлае завіталі музыканты, каб з мясцовымі вернікамі разам славіць Пана і маліцца за Беларусь.
Сярод гасцей былі Анастасія Вусніч, Ядвіга Багдановіч, Вольга Хілько, дзіцячы хор «Міхаэлькі» з Мінска, іх таленавітыя сябры і родныя.
Пазнаёміліся, паспявалі цудоўныя песні, упрыгожылі спевам святую Імшу, памаліліся разам за нашу краіну.
З гэтай нагоды пробашч парафіі ў Негарэлым ксёндз Дзяніс Шэстаковіч MSF адзначыў: «Вельмі важна і добра, што ўсе мы, якія з’яўляемся часткай вялікай каталіцкай сям’і, збіраемся разам, дзелімся сваімі талентамі і разам славім нашага Збаўцу».