Пошук

27.06.2021 05:05   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

З 23 чэрвеня па 1 ліпеня праходзіць адмысловая дзевяцідзённая малітва — Навэнна да Маці Божай Будслаўскай у інтэнцыі хутчэйшай адбудовы пашкоджанага пажарам Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе.

  • 1. Малітва да Маці Божай Будслаўскай

Маці Божая Будслаўская! Ты вядзеш нас да свайго Сына. Дзякуючы Твайму заступніцтву мы ўмацоўваемся ў веры. Дзякуючы Тваёй апецы ўзрастае наша надзея на канчатковую перамогу дабра над злом ва ўсім свеце і ў нас саміх. Дзякуючы Твайму панаванню мы напаўняемся любоўю і дабрынёй.

Просім Цябе, святая Марыя, аб тых ласках, якія патрэбны нам для збаўлення і для жыцця ў годнасці дзяцей Божых. Заступіся за нас перад сваім Сынам, каб Ён выслухаў усе нашыя просьбы, якія згодныя з воляй Божай.

Дапамажы нам, наша святая Пані, жыццём і малітваю яшчэ больш наблізіцца да Твайго Сына і да Цябе, Апякункі нашай Айчыны. Амэн.

  • 2. Малітва ў пяты дзень

«Шчаслівыя міласэрныя» (Мц 5, 7)

Пане Езу Хрыстэ! Cваім вучэннем і ўласным жыццём Ты абвясціў, што ў свеце, у якім мы жывем, існуе любоў. Любоў сутыкнулася з цярпеннем. На крыжы Ты прамовіў словы: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць» (Лк 23, 34). Гэта было ўкаранаваннем Твайго вучэння аб міласэрнасці.

Маці Божая Будслаўская, Маці міласэрнасці, Ты асаблівым чынам набліжаеш людзей да любові, якую абвясціў Твой Сын. Менавіта да Цябе звяртаюцца людзі са сваімі просьбамі, якія Ты цярпліва выслухоўваеш.

Маці Міласэрнасці, будзь заўсёды з намі ў кожнай нашай патрэбе, асабліва тады, калі нам патрэбны любоў і міласэрнасць.

Маці Міласэрнасці, маліся за нас.

  • 3. Малітвы Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу…
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.