Пошук

25.06.2021 07:07   Catholic.by

З 23 чэрвеня па 1 ліпеня праходзіць адмысловая дзевяцідзённая малітва — Навэнна да Маці Божай Будслаўскай у інтэнцыі хутчэйшай адбудовы пашкоджанага пажарам Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе.

  • 1. Малітва да Маці Божай Будслаўскай

Маці Божая Будслаўская! Ты вядзеш нас да свайго Сына. Дзякуючы Твайму заступніцтву мы ўмацоўваемся ў веры. Дзякуючы Тваёй апецы ўзрастае наша надзея на канчатковую перамогу дабра над злом ва ўсім свеце і ў нас саміх. Дзякуючы Твайму панаванню мы напаўняемся любоўю і дабрынёй.

Просім Цябе, святая Марыя, аб тых ласках, якія патрэбны нам для збаўлення і для жыцця ў годнасці дзяцей Божых. Заступіся за нас перад сваім Сынам, каб Ён выслухаў усе нашыя просьбы, якія згодныя з воляй Божай.

Дапамажы нам, наша святая Пані, жыццём і малітваю яшчэ больш наблізіцца да Твайго Сына і да Цябе, Апякункі нашай Айчыны. Амэн.

  • 2. Малітва ў трэці дзень

«Шчаслівыя лагодныя» (Мц 5, 5)

Езу, ціхі і пакорны сэрцам, сваім прыкладам і вучэннем Ты пацвярджаеш, што годнасць чалавека грунтуецца не на прызнанні яго знешніх якасцяў, а на яго ўнутраных і нябачных вартасцях. Мы верым, што толькі Ты, Божа, ведаеш чалавечыя сэрцы і адорваеш ласкамі за нябачнае для чалавечых вачэй.

Маці Божая Будслаўская! Пакорная слуга Пана, навучы нас бачыць чалавечнасць у бліжнім. Дапамажы нам зразумець, што веліч заключаецца не ў славе, не ў пахвале і не ў грамадскім прызнанні, а ў радасці, угрунтаванай на ціхім служэнні Богу і бліжняму.

Марыя, пакорная і лагодная Слуга Пана, маліся за нас.

  • 3. Малітвы Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу…
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця