Пошук

14.06.2021 14:49   Фота: з архіву парафіі / Catholic.by

13 чэрвеня вернікі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Касцяневічах (Вілейскі дэканат) прывіталі новых душпастыраў — пробашча і вікарыя.

Папярэдні касцяневіцкі пробашч ксёндз Пётр Пятрага адышоў у вечнасць 20 кастрычніка мінулага года.

Новым пробашчам парафіі ў Касцяневічах Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец прызначыў ксяндза Віталія Маргунова, адначасова прызначыўшы ў гэтую парафіяльную супольнасць вікарыем ксяндза Аўгуста Калясінскага.

Новапрызначаных душпастыраў урачыста ўвёў на пасаду дэкан Вілейскі ксёндз канонік Аляксандр Барыла. У яго прысутнасці новапрызначаныя пробашч і вікарый прынеслі прысягу і прамовілі вызнанне веры. Акрамя парафіі ў Касцяневічах, святары будуць духоўна апекавацца вернікамі ў Сцешыцах і Іллі.

 

Абноўлена 14.06.2021 14:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.