Пошук

31.05.2021 15:43   Тэкст: Вольга Чайкоўская / Фота: Ніна Бабіч / Catholic.by

29 мая ў цэнтры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы адбылася інтэграцыйная сустрэча для моладзі перад сесіяй і летнімі канікуламі.

На пачатку сустрэчы, у якой узялі ўдзел каля трыццаці чалавек, усіх прысутных прывітаў вікарый мінскай архікатэдральнай парафіі ксёндз Андрэй Бурак і правёў уступную малітву.

Моладзь была падзелена на групы, у кожнай з якіх ішла праца над стварэннем стартапу «Як наша праца (вучоба) можа паслужыць Богу?». Гэта адмысловы праект, паводле якога кожны з каманды робіць нешта на карысць Касцёла згодна са сваімі здольнасцямі і адукацыяй.

Такім чынам удзельнікі ўпэўніліся, што кожны, незалежна ад здольнасцяў, можа рабіць нешта канкрэтнае, каб служыць Касцёлу.

Для адпачынку арганізатарамі былі падрыхтаваны актыўныя гульні: скокі на батуце, гульня ў мяч. Падобна таму, як Езус пасля прапаведавання не адпускаў людзей галоднымі, так і моладзь падсілкавалася прыгатаванымі на агні кілбаскамі.

Сустрэча завяршылася супольнай малітвай, падчас якой удзельнікі дзякавалі Богу за навучальны год, прасілі аб Божым благаслаўленні на надыходзячы перыяд сесіі, маліліся аб аднаўленні святыні ў Будславе, пашкоджанай у выніку пажару 11 мая. Кожны ўдзельнік таксама мог атрымаць індывідуальнае благаслаўленне ў святара.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.