Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў шэсць новых канонікаў катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра.
Пра гэта было абвешчана 25 мая падчас сустрэчы духавенства ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
Як паведамляе grodnensis.by са спасылкай на Прэс-службу Гродзенскай дыяцэзіі, новымі канонікамі сталі:
- ксёндз Павел Шанчук, пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы і дэкан дэканату Гродна-Усход
- кс. Віктар Субель, пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах і дэкан Іўеўскага дэканату
- ксёндз Станіслаў Лабан, пробашч парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Беняконях (Радунскі дэканат)
- ксёндз Валянцін Хведук, пробашч парафіі святога Юрыя ў Беліцы (Лідскі дэканат)
- айцец Aндрэй Шчупал CSsR, пробашч парафіі святога Юрыя ў Новай Рудзе (дэканат Гродна-Усход)
- ксёндз Юрый Свіслоцкі, рэзідэнт парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата ў Сапоцкіне.