Пошук

28.05.2021 08:43   Дарыюш Шчэпанік SAC / Grodnensis.by

8 мая ў парафіяльным касцёле Каралевы Апосталаў пры семінарыі ксяндзоў палатынаў у Алтажэве (Польшча) сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату прынялі дыякан Руслан Пецкелюн SAC, які паходзіць з Воранава (Гродзенская дыяцэзія), і яго сабрат Павел Зайцаў SAC з Талачына (Віцебская дыяцэзія).

Як паведамляе сайт Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў чатыром дыяканам дапаможны біскуп Варшаўскай архідыяцэзіі Рафал Маркоўскі.

Звяртаючыся да кандыдатаў, біскуп нагадаў, што ў Вячэрніку Хрыстус аб’явіў сваім апосталам новыя запаведзі любові і назваў іх сябрамі, а таксама ўстанавіў Эўхарыстыю.

Правінцыял палатынскай правінцыі Хрыста Валадара кс. Зянон Ганас SAC адзначыў падчас Імшы, што задача святара — падрыхтоўка трону для Найсвяцейшай Тройцы ў душах, адкупленых Крывёю Божага Ягняці.

На працягу жыцця ў родным доме, пастулату, навіцыяту і шасці гадоў семінарыйнай фармацыі новапрэзбітэры старанна рыхтаваліся да таго дня, калі сталі Alter Christus — другім Хрыстом — і пачалі шлях, каб праз святарства быць разам з Езусам назаўсёды.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа