Пошук

24.05.2021 14:52   Тэкст: Кс. Францішак Рудзь / Catholic.by

21 мая ксёндз канонік Францішак Рудзь як прадстаўнік Касцёла ў Беларусі ўзяў удзел у набажэнстве падзякі і вечарыне духоўнай музыкі, якія прайшлі ў гонар 100-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Галоўнай падзеяй вечарыны стала супольная малітва прадстаўнікоў праваслаўнага і каталіцкага духавенства, студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.

Цэлебрацыю набажэнства ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пры ўдзеле пробашча мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай ксяндза Францішка Рудзя. Малітву суправаджаў хор Свята-Духава кафедральнага сабора.

Уладыка Веніямін ў прывітальным слове звярнуўся да вытокаў БДУ, успомніў заснавальніка ўніверсітэта — Уладзіміра Пічэту.

Першы рэктар БДУ, дзякуючы свайму добраму хрысціянскаму выхаванню і светапогляду, здзейсніў істотны прарыў у развіцці першага і галоўнага беларускага ўніверсітэта і айчыннай навукі ў цэлым.

Праваслаўны мітрапаліт падарыў універсітэту юбілейную грамату і ікону прападобнай Еўфрасінні Полацкай. З імем гэтай святой звязана адкрыццё першых адукацыйных устаноў і бібліятэк на нашых землях.

Ксёндз Францішак Рудзь у сваім віншаванні адзначыў, што юбілей універсітэта — гэта вялікая падзея ў жыцці краіны: БДУ стаў вытокам для шэрагу беларускіх ВНУ. Універсітэт славіцца багатай гісторыяй, выдатнымі традыцыямі, многімі пакаленнямі педагогаў і настаўнікаў. Асаблівы ж гонар БДУ — бліскучая плеяда выпускнікоў.

Завяршылася мерапрыемства канцэртам духоўнай музыкі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця