Пошук

03.05.2021 13:40   Тэкст і фота: Aндрэй Юхнік / Grodnensis.by

1 мая, ва ўспамін святога Юзафа рамесніка, у парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбыўся дзень засяроджання і малітвы праз заступніцтва Абранніка Багародзіцы і Апекуна паўсюднага Касцёла.

Як паведамляецца на партале Grodnensis.by, набажэнства ў першы дзень месяца мая, асаблівым чынам прысвечанага Панне Марыі, прайшло з удзелам біскупа Юзафа Станеўскага ў межах абвешчанага Папам Францішкам юбілейнага года святога Юзафа.

Па распараджэнні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча касцёл Святой Сям’і ў Лідзе з’яўляецца юбілейнай святыняй, дзе ў гэты год можна атрымаць адпусты.

Асаблівай падзеяй для парафіяльнай супольнасці стала прыбыццё фігуры Маці Божай Каралевы паратунку з Мілана.

На працягу ўсяго дня парафіяне мелі магчымасць узносіць малітвы праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Юзафа, разважаць над яго асобай, а таксама прыступіць да сакрамэнту пакаяння і такім чынам атрымаць поўны адпуст.

Кульмінацыяй дня стала ўрачыстая святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.

 

Абноўлена 03.05.2021 13:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця