Пошук

27.04.2021 16:05   Catholicnews.by / Catholic.by
Рэдакцыя «Каталіцкага весніка» з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам і арцыбіскупам Клаўдыё Марыя Чэллі, які трымае першы нумар газеты / Фота Аляксандры Шчыглінскай

Рэдакцыя медыяпраекту «Каталіцкі Веснік» адзначае 10-годдзе. Першы нумар друкаванага выдання, адзінага ў Віцебскай дыяцэзіі, выйшаў у красавіку 2011 года. 3 снежня 2012 года распачаў працу сайт газеты Catholicnews.by.

«Адзіная мэта, дзеля якой існуе медыяпраект „Каталіцкі веснік“, — гэта абвяшчэнне Евангелля беларусам і не толькі. Мы вельмі горача жадаем, каб Добрая вестка пра збаўленне чалавека ўвайшла ў кожны дом!» — адзначаецца на сайце выдання.

Дырэктар Catholic.by ксёндз Аляксандр Улас разам з калектывам парталу шчыра дзякуе рэдакцыі «Каталіцкага весніка» за супрацоўніцтва і з радасцю віншуе з 10-й гадавінай плённай працы. Жадаем і надалей рэалізоўваць місію абвяшчэння Добрай весткі. Няхай будзе невычарпальным натхненне і творчыя ідэі. Пабольш добрых навінаў і ўдзячных чытачоў!

Цікавыя факты пра газету «Каталіцкі веснік»:

  • Першы нумар выдання знаходзіцца ў Ватыкане. Галоўны рэдактар ксёндз Віктар Місевіч — ініцыятар і занавальнік газеты — асабіста перадаў яго для Папы Бэнэдыкта XVI падчас сустрэчы ў Мінску з арцыбіскупам Клаўдыё Марыя Чэллі, старшынёй Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. Гэта адбылося 13 мая 2011 года.
  • Самы тыражны нумар газеты быў падпісаны ў друк 25 верасня 2020 года. Колькасць экзэмпляраў склала рэкрдныя 13 300.
  • «Каталіцкі веснік» — гэта адзінае каталіцкае выданне, якое можна выпісаць праз РУП «Белпошта» і не шукаць у касцёлах, а атрымліваць дома ў паштовую скрыню.
  • За 10 гадоў працы колькасць супрацоўнікаў рэдакцыі вырасла: над першым нумарам працавалі шэсць чалавек, а сёння выпуск кожнага нумара — гэта вынік працы адзінаццаці асоб.
  • Самыя далёкія пункты, адкуль рабіліся рэпартажы, — гэта Партугалія, Італія, Украіна, Польшча, Латвія і Эстонія.
  • Калектыў рэдакцыі «Каталіцкага весніка» ўзнагароджаны Дыпломам за 1-е месца ў аглядзе-конкурсе па ўжыванні беларускай мовы ў рэгіянальным друку ў 2014 і 2019 гадах. Узнагарода прысуджана Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны. У 2019 годзе сайт «Каталіцкага Весніка» заняў першае месца па наведвальнасці сярод беларускамоўных сайтаў Віцебшчыны.
  • У рэдакцыю за 10 гадоў працы даслана 804 інтэнцыі ў газетную сакрыстыю. Выданне падтрымліваюць каля 300 ахвярадаўцаў.

Чытайце «Каталіцкі Веснік», а таксама падтрымлівайце высакародную справу па абвяшчэнні Добрай навіны сваімі малітвамі і ахвяраваннямі! 

Абноўлена 27.04.2021 18:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.