Пошук

26.04.2021 09:51   Тэкст: Валянціна Міхайлоўская / Фота: Ірына Сяліцкая / Catholic.by

Нядзеля Добрага Пастыра, якая сёлета прыпала 25 красавіка, у парафіі святога Юзафа ў Маладзечне была багатай на радасныя падзеі: тут адбылася Першая святая Камунія, якую 16 маладых парафіянаў прынялі ў дзень нараджэння свайго пробашча ксяндза Эдмунда Даўгіловіча-Навіцкага.

Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы з гэтай нагоды тут узначаліў Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец. У прамоўленай гаміліі іерарх падзяліўся з прысутнымі ўспамінамі аб сваім дзяцінстве, аб сваіх бацьках.

«Бацькі мне далі Бога! Так і вы, паважаныя бацькі, давайце Бога сваім дзецям. У штодзённай супольнай малітве, сумесным удзеле ў нядзельнай Імшы, у добрых учынках адзін да аднаго. Галоўнае — быць прыкладам для сваіх дзяцей», — заахвоціў прысутных пастыр. Каб падкрэсліць важнасць рэлігійнага выхавання, біскуп Велікаселец таксама прывёў прыклады веры з жыцця вядомых людзей.

На заканчэнне цэлебрацыі вернікі парафіі павіншавалі свайго пробашча ксяндза прэлата Эдмунда Даўгіловіча-Навіцкага з днём нараджэння.

З гэтай нагоды яны выказалі свайму шматгадоваму душпастыру шчырую падзяку і сардэчныя пажаданні, да якіх дадалі прыгожы віншавальны спеў.

Напрыканцы святой Імшы біскуп Казімір паводле мясцовай традыцыі раздаў дзецям белы хлеб — сімвал адзінства ўсіх людзей, якім яны потым падзеляцца са сваімі блізкімі і сябрамі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.