Пошук

21.04.2021 15:59   Тэкст і фота: Надзея Бука / Catholic.by

17 красавіка на цвінтары касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) у Мінску з’явілася бэзавая алея ў гонар медыкаў Беларусі, якія памерлі ад каранавірусу.

Вернікі разам з пробашчам парафіі ксяндзом канонікам Юрыем Санько арганізавалі талаку, падчас якой пасадзілі 100 кустоў бэзу.

Гэтая лічба невыпадковая: прыкладна столькі ўрачоў і медработнікаў аддалі сваё жыццё, рупліва служачы хворым у час каранавіруснай пандэміі.

Парафіяльная супольнасць моліцца за памерлых медработнікаў, а таксама мае надзею, што разам з водарам квітнеючага бэзу будзе жыць і памяць пра сапраўдных герояў нашага часу, якія выратавалі тысячы жыццяў коштам уласнага жыцця.

Нагадаем, што мінскі касцёл на Залатой Горцы носіць таксама тытул святога Роха, які з’яўляецца апекуном хворых, лекараў і шпіталяў. Святы Рох лічыцца апекуном Мінска, бо дзякуючы яго заступніцтву напрыканцы XVIII ст. у горадзе спынілася эпідэмія халеры.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.