Пошук

19.04.2021 17:51   Паводле: кс. Юрый Марціновіч / Grodnensis.by

18 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні, дзе актыўна вядзецца будаўніцтва новага касцёла.

Яку паведамляе Grodnensis.by, у парафіяльнай капліцы іерарх удзяліў вернікам, якія сабраліся на малітве, благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам на заканчэнне адарацыі.

Потым пастыр Касцёла на Гродзеншчыне скіраваўся на будоўлю. Пробашч парафіі ксёндз Яўген Учкуроніс пазнаёміў іерарха з этапамі будаўніцтва касцёла, сцены якога паступова ўзводзяцца дзякуючы дапамозе Бога і матэрыяльнай падтрымцы парафіянаў і людзей добрай волі.

Біскуп пажадаў пробашчу і ўсёй парафіяльнай супольнасці працягваць з Божай дапамогай працу па ўзвядзенні святыні, такой патрэбнай вернікам Смаргоні.

Іерарх падзякаваў ксяндзу Яўгену Учкуронісу і яго супрацоўніку вікарыю парафіі ксяндзу Віталію Валюку за духоўны клопат пра вернікаў, даручаных іх пастырскай апецы.

Парафія святога Яна Паўла ІІ была створана ў 2012 годзе. 17 лістапада 2012 г. адбылося асвячэнне крыжа і пляцоўкі пад будаўніцтва касцёла. 15 ліпеня 2013 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новую капліцу.

22 кастрычніка 2014 г., у літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ, біскуп асвяціў фундамент будучага касцёла.

Абноўлена 19.04.2021 17:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця