Пошук

14.04.2021 11:08   Кс. Францішак Рудзь / Catholic.by

13 красавіка Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ОР узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім касцёле Маці Божай Будслаўскай і благаславіў памятны знак з нагоды 30-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Памятны знак — камень з падмурка мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі як сімвал адраджэння Касцёла і адзінства вернікаў у Беларусі — быў усталяваны ў парафіяльным мемарыяле «Духоўнае адзінства».

У прамоўленай гаміліі біскуп Велікаселец адзначыў, што за гэтыя 30 гадоў Касцёл прайшоў насычаны шлях, які застанецца ў гісторыі рэлігіі нашай краіны і ў сэрцы кожнага верніка. За гэты час былі адрэстаўраваны старадаўнія касцёлы і кляштары, пабудаваны і будуюцца новыя святыні, было створана і рэалізавана шмат культурных, адукацыйных, дабрачынных і сацыяльных праектаў.

Як дадаў біскуп Велікаселец, Касцёл суправаджае верніка ў яго жыцці, падзяляючы з ім смутак і радасць. Вернікі ж, у сваю чаргу, бяруць актыўны ўдзел не толькі ў духоўным жыцці парафіі, але і аддана дапамагаюць пры касцёлах і месцах малітвы. Каталіцкая супольнасць у Беларусі стала вялікай сям’ёй, дзе кожны робіць свой унёсак у мінулае, сучаснасць і будучыню Касцёла.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.