Пошук

04.04.2021 06:59   Фота: Ніна Бабіч / Catholic.by

Увечары 3 красавіка, у Вялікую суботу, Апостальскі адміністратар Мінска-Магіёлёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец у архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску ўзначаліў цэлебрацыю галоўнай цэлебрацыі літургічнага года — Пасхальнай вігіліі ў святую ноч.

«Пустая магіла, у якую паклалі цела Езуса, сімвалізуе мост, які пабудаваў Хрыстус, — мост паміж смерцю і жыццём, паміж роспаччу і надзеяй. Ідучы шляхам Месіі, мы таксама можам будаваць масты еднасці нават там, дзе гэта здаецца немагчымым.

Мы спадзяемся на тое, што пасля смерці нас не чакае небыццё. Уваскрасенне — гэта мост, які вядзе па-за межы смерці.

Ад нас залежыць, ці захочам мы, каб кожны жыццёвы выбар набліжаў нас да жыцця з Богам, бо цялесная смерць можа адкрыць нам Божае Валадарства ў поўнай меры».

З Пастырскага паслання біскупа Казіміра Велікасельца на Вялікдзень 2021 года

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця