![](/3/images/news/2021/03/13050/2021-03-20-karmel-009.jpg)
19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, парафію Божага Цела ў Мінску, якой апякуюцца кармэліты босыя, наведаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Іерарх у суправаджэнні настаяцеля мясцовай супольнасці кармэлітаў босых айца Сяргея Трысценя OCD пабываў на будаўнічай пляцоўцы касцёла і кляштара, пасля чаго памаліўся разам з вернікамі набажэнства Крыжовага шляху і ўзначаліў цэлебрацыю ўрачыстай Эўхарыстыі ў гонар святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі.
У гаміліі арцыбіскуп заахвоціў браць прыклад са святога Юзафа, які, не вагаючыся, заставаўся паслухмяным Богу нават насуперак надзеі.
Як адзначыў іерарх, праз вернасць Божаму запавету святы Юзаф стаў добрым і верным слугой свайго Пана.
Варта дадаць, што супольнасці Кармэля, згодна з прыкладам святой Тэрэзы ад Езуса, Доктара Касцёла і рэфарматаркі ордэна, з’яўляюцца вялікімі шанавальнікамі святога Юзафа.
Душпастыры і вернікі парафіі падчас супольнай малітвы падзякавалі Богу за дар святога Юзафа паўсюднаму Касцёлу і Кармэлю ў Беларусі, а таксама падзякавалі арцыбіскупу Тадэвушу за шматгадовае, вернае і непахіснае служэнне Богу і Касцёлу ў Беларусі.
![](/3/images/previews/news/2021/03/13050/s-2021-03-20-karmel-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/03/13050/s-2021-03-20-karmel-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/03/13050/s-2021-03-20-karmel-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/03/13050/s-2021-03-20-karmel-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/03/13050/s-2021-03-20-karmel-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/03/13050/s-2021-03-20-karmel-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/03/13050/s-2021-03-20-karmel-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/03/13050/s-2021-03-20-karmel-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/03/13050/s-2021-03-20-karmel-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/03/13050/s-2021-03-20-karmel-010-cb.jpg)
![](/3/images/news/2021/03/13050/2021-03-20-karmel-001.jpg)
![](/3/images/news/2021/03/13050/2021-03-20-karmel-002.jpg)
![](/3/images/news/2021/03/13050/2021-03-20-karmel-003.jpg)
![](/3/images/news/2021/03/13050/2021-03-20-karmel-004.jpg)
![](/3/images/news/2021/03/13050/2021-03-20-karmel-005.jpg)
![](/3/images/news/2021/03/13050/2021-03-20-karmel-006.jpg)
![](/3/images/news/2021/03/13050/2021-03-20-karmel-007.jpg)
![](/3/images/news/2021/03/13050/2021-03-20-karmel-008.jpg)
![](/3/images/news/2021/03/13050/2021-03-20-karmel-009.jpg)
![](/3/images/news/2021/03/13050/2021-03-20-karmel-010.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)