Пошук

01.03.2021 14:47   Наталля Лазоўская / Catholic.by

28 лютага ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) служба алтара павялічылася на 20 чалавек. Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў біскуп Юзаф Станеўскі.

На працягу амаль года хлопцы праходзілі адпаведную падрыхтоўку, пасля чаго сдалі залік па тэорыі і практыцы. Малодшаму з кандытаў пяць гадоў, старэйшаму — трынаццаць. Не ўсе з іх умеюць чытаць, але кожны з іх адчуў пакліканне да службы міністранта.

Падчас святой Імшы кандыдаты далі абяцанні служыць пры алтары пабожна, ахвотна і радасна на Божую хвалу і дзеля ўсёй парафіяльнай супольнасці, просячы заступніцтва ў апекуноў міністрантаў святога Дамініка Савіо і святога Тарцызія.

З рук іеарарха яны атрымалі комжы, якія апранулі ўпершыню.

У гаміліі іерарх падкрэсліў, што пра Бога можна сведчыць не толькі словам, але і дзеяннем, у касцёле і па-за ім: у школе, садку, на вуліцы з сябрамі і ў сям’і.

Пробашч парафіі кс. канонік Павел Салабуда, у сваю чаргу, падзякаваў бацькам міністрантаў за выхаванне іх дзяцей у веры, і звярнуўся да хлопцаў, якія ўпершыню апранулі комжу: «Жадаю, каб вы былі добрымі хлопцамі, каб бацькі ганарыліся вамі».

Разам з новымі 20 міністрантамі служба алтара ў парафіі Святога Духа перавысіла 100 чалавек.

Для міністрантаў пры парафіі праводзяцца заняткі, дні засяроджання, а таксама розныя цікавыя мерапрыемствы і супольны адпачынак.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця