Пошук

23.02.2021 17:10   Паводле: mogilev-region.gov.by / Фота: Галіна Гаўрыловіч / mogilev-region.gov.by / Catholic.by

22 лютага адбылася сустрэча Апостальскага адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Казіміра Велікасельца са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам.

У сустрэчы, на якой абмяркоўваліся кірункі ўзаемадзеяння паміж дзяржавай і Касцёлам, узяў удзел таксама Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Як паведаміў афіцыйны партал Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту mogilev-region.gov.by, кіраўнік рэгіёну падкрэсліў, што ў Магілёўскай вобласці няма непаразуменняў паміж канфесіямі і ўнутры іх, а агульная задача ўлады і Царквы — аб’ядноўваць людзей, спрыяць таму, каб беларусы жылі мірна. Працягваючы тэму, біскуп Казімір Велікаселец дадаў, што ёсць і агульная мэта — служыць народу.

Падчас сустрэчы дэтальна абмяркоўвалася тэма статусу магілёўскага катэдральнага касцёла ў плоскасці перадачы яго парафіянам у бязвыплатнае карыстанне. Акрамя таго, уздымалася пытанне далейшага лёсу прыбудовы да касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску і інш.

Па выніках размовы біскуп Казімір Велікаселец выказаў задаволенасць абмеркаваннем, адзначыўшы, што працуе ў Беларусі даўно і заўсёды знаходзіў агульную мову з выканаўчай уладай.

 

Абноўлена 23.02.2021 22:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця