![](/3/images/news/2021/02/2021-02-17-papialec2-005.jpg)
На пачатак Вялікага посту ў папяльцовую сераду 17 лютага Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў сталічным катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.
Біскуп распачаў Эўхарыстыю заклікам зрабіць у гэты час крок насустрач Богу.
Пасля чытанняў Божага слова у прамоўленай гаміліі пастыр нагадаў традыцыю пакаяння ў габрэйскага народу: раздзіранне вопраткі, нашэнне мешкавіны і пасыпанне сябе попелам.
Разважаючы над урыўкам з Евангелля паводле Мацвея, у якім Езус называе прыкметы сапраўднага посту, іерарах заўважыў:
«Калі знешнія практыкі посту не будуць спалучаны з нашай унутранай працай, яны не будуць мець значэння для нашай душы і нашай веры». Пры гэтым ён нагадаў, што абмежаванні ў гэты перыяд павінны дапамагчы ў працы над сабою і стаць выразам адметнасці гэтага асаблівага часу.
![](/3/images/previews/news/2021/02/s-2021-02-17-papialec2-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/s-2021-02-17-papialec2-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/s-2021-02-17-papialec2-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/s-2021-02-17-papialec2-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/s-2021-02-17-papialec2-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/s-2021-02-17-papialec2-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/s-2021-02-17-papialec2-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/s-2021-02-17-papialec2-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/s-2021-02-17-papialec2-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/s-2021-02-17-papialec2-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/s-2021-02-17-papialec2-011-cb.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/2021-02-17-papialec2-001.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/2021-02-17-papialec2-002.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/2021-02-17-papialec2-003.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/2021-02-17-papialec2-004.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/2021-02-17-papialec2-005.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/2021-02-17-papialec2-006.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/2021-02-17-papialec2-007.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/2021-02-17-papialec2-008.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/2021-02-17-papialec2-009.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/2021-02-17-papialec2-010.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/2021-02-17-papialec2-011.jpg)
Біскуп заклікаў не апускаць рукі, калі адразу не атрымаецца выканаць пастановы: пост доўжыцца сорак дзён, каб мы маглі спрабаваць зноў і зноў перамагаць свае слабасці і здабываць цноты:
«Мэта посту — каб мы кожны дзень рабілі крок да Бога», — яшчэ раз падкрэсліў іерарх.
Нарэшце, пастыр нагадаў, што «сэнс у тым, каб мы далей ішлі перамененыя», і пажадаў з Божай дапамогай вытрываць у пастановах.
Пасля гаміліі адбылося традыцыйнае пасыпанне галоваў попелам на знак пакаяння.
Імша завяршылася ўдзяленнем благаслаўлення на добрае перажыванне посту.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)