Катэхетычная секцыя, якая дзейнічае ў межах Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, рыхтуе чарговы цыкл катэхез для дзяцей, прысвечаны Вялікаму посту.
У сувязі з пандэміяй з мінулага года катэхезы рыхтуюцца ў відэафармаце.
Распачынае цыкл уводная катэхеза ад кс. Артура Ляшнеўскага, салезіяніна.
Катэхезы могуць з карысцю глядзець не толькі дзеці, але і дарослыя, якія жадаюць даведацца больш і паглыбіць сваю духоўнасць.