Дэпартамент па гуманітарнай дзейнаці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь не зарэгістраваў сродкі, прызначаныя на закуп хатніх жывёл, саджанцаў і прадуктаў для бяздомных і патрабуючых.
Дабрачынны праект ладзіць Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
У гэтым годзе планавалася дапамагчы каля 700 патрабуючым.
Як паведамляецца на старонцы Caritas Minsk у сацыяльнай сетцы Facebook, прычына нерэгістрацыі сродкаў невядомая.
Супрацоўнікі рэлігійнай місіі тлумачэнняў не атрымалі.
Падтрымаць праекты дабрачыннага таварыства Карытас можна праз запыт USSD для абанентаў МТС *222*16# (сума 2 рублі), а таксама сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831):
- грамадскія аб’яднанні->
- дапамога дзецям, дарослым->
- Карытас Мінск->
- ахвяраванні.