Пошук

25.01.2021 21:32   Тэкст: Кс. Аляксандр Улас / Catholic.by
Капліца грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў якой моліцца парафія Хрыста Збаўцы

Кожны, хто штодзённа сутыкаецца з нашай рэчаіснасцю, безумоўна, заўважае, што мы жывем не толькі ў цікавы, але перадусім у вельмі складаны час.

Гэты час, у які нам давялося жыць, цяжкі для ўсіх і ва ўсіх вымярэннях. Рэдакцыя парталу Catholic.by цяпер таксама перажывае няпросты перыяд. Таму асабліва прыемна і радасна адчуваць шчодрую і бескарыслівую дапамогу звычайных людзей, якія, самі знаходзячыся ў цяжкіх умовах, імкнуцца дапамагчы тым, чым могуць. Тым больш каштоўным у вачах Бога з’яўляецца евангельскі «ўдові грош», якім чытачы парталу Catholic.by імкнуцца падтрымаць яго рэдакцыю.

Ад імя ўсіх супрацоўнікаў парталу я шчыра дзякую ўсім тым, хто фінансава падтрымлівае нашу дзейнасць праз электронныя пераводы на сайце, а таксама праз ахвяраванні, складзеныя ў скарбонкі Catholic.by, якія размешчаны ў некаторых касцёлах.

Сёння я выказваю асаблівую падзяку вернікам парафіі Хрыста Збаўцы ў Мінску, якія па ўласнай ініцыятыве вырашылі сваімі ахвяраваннямі падтрымаць дзейнасць парталу Касцёла ў Беларусі.

Няхай добры Бог, які бачыць патаемнае, аддзячыць вам і вашым блізкім сваім благаслаўленнем і напоўніць сэрцы радасцю і супакоем ў гэты складаны для ўсіх нас час.

Абноўлена 25.01.2021 21:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.