Пошук

13.01.2021 14:46   Тэкст: Ганна Андык / Фота: Уладзiслау Валаховiч / Catholic.by

9 студзеня ў Бабруйску адбыўся шосты «Сямейны баль».

Ідэя праводзіць у перыяд Божага Нараджэння балі для парафіян належыць сястры Аўгустыне з Кангрэгацыі Сясцёр св. Дамініка, якая да 2017 года працавала ў Бабруйску. Але парафiяне працягваюць гэтую традыцыю i зараз дзякуючы Уладзіславу і Алене Валаховіч з дабрачыннага фонду ў абарону жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы». Яны праводзяць балі ў падтрымку традыцыйных сямейных каштоўнасцяў па ўсёй Беларусі.

Як распавяла саарганізатарка балю Галіна Паўленка, сёлета на імпрэзе сабраліся восем сужэнскіх пар рознага ўзросту. Мэта гэтых сямейных сустрэч не толькі ў сумесных танцах, але значна глыбей: у тым, каб засяродзіць увагу на адносінах паміж сужонкамі, аднавіць пачуцці адно да аднаго, каб адчуць вартасць і неверагоднасць сужэскага жыцця.

Баль праходзіў у канцэртнай зале бабруйскага санаторыя, атмасфера якога вельмi адпавядала фармату мерапрыемства.

«У час эпідэміі, калі большасць людзей знаходзіцца ў ізаляцыі і не мае магчымасці збірацца разам, мы прыйшлі сюды, каб сведчыць: наша любоў да жыцця мацней за страх перад смерцю. Гэты баль, сапраўды, неверагодны: у гэтым годзе ён адзіны сярод католікаў Беларусі, і ў гэтым сэнсе Бабруйску няма роўных!» — зазначыў кіраўнік фонду «Адкрытыя сэрцы» Уладзіслаў Валаховіч.

Твары сужонкаў, якія злучыліся ў танцы, выпраменьвалі любоў да жыцця і адно да аднаго. Пад гукі сярэднявечнай музыкі кожны з прысутных мог стаць сведкам перамогі любові і жыцця над страхам, болем і смерцю.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа