Пошук

11.01.2021 12:08   Тэкст: Арцём Кір'янаў / Фота: Павел Леановіч / Catholic.by

9 студзеня, адразу пасля заканчэння калядных канікул, студэнты Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўдзельнічалі ў дні засяроджання.

Святы час семінарысты правялі ў малітве і ціхім роздуме. На гэтым шляху іх суправаджаў вікарый гродзенскай катэдральнай парафіі ксёндз Алег Канановіч.

На аснове нядаўняга Апостальскага ліста Папы Францішка Patris corde святар разважаў пра асобу святога Юзафа.

«Часта святы Юзаф прадстаўляецца як ідэал для бацькі — галавы сям'і. І рэдка ён становіцца прыкладам для цяперашніх і будучых святароў. Але менавіта ад Апекуна Святой Сям'і мы можам навучыцца ягонаму ўменню ставіць сябе на другі план, любіць чыстай любоўю. Святы Юзаф вучыць нас пастаянна ўглядацца ў Езуса, пытаючы самога сябе, ці годны я дакранацца да Яго», — падкрэсліў ксёндз Алег Канановіч.

У праграму дня засяроджання ўвайшлі супольны Брэвіярый, Ружанец і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Заканчэннем духоўных практыкаванняў стала ўрачыстая святая Імша ў семінарыйнай капліцы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.