Пошук

06.01.2021 11:23   Відэа: Кс. Аляксандр Улас / Catholic.by

Да ўрачыстасці Аб’яўлення Пана, якая адзначаецца 6 студзеня, выхаванцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра падрыхтавалі сцэнку, прысвечаную пошуку Бога.

Падобна да трох мудрацоў, якія вырушылі ў сваё падарожжа, што прывяло іх да Нованароджанага Хрыста, мы таксама праз усё сваё жыццё шукаем Бога. Імкнемся знайсці, каб прасіць Яго зрабіць нас іншымі, больш шчаслівымі.

Аднак знаходзячы Бога, ці ведаем пра гэта? Ці разумеем дзе сапраўднае нашае шчасце?

Менавіта пра гэта распавядае тэатральная пастаноўка, якую стварылі дзеці, выхаванцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра «Дабрачыннай місіі Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай».

А што зразумеў братка Асёл, калі знайшоў Бога прапануем пабачыць самім.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа