Пошук

15.12.2020 16:56   Паводле: Catholicnews.by / Catholic.by
Выява: ddm-vicebsk.by

Душпастыр моладзі Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Алег Хмылко запрашае моладзь прыняць удзел у духоўных практыкаваннях, якія адбываюцца праз інтэрнэт.

Пра гэта паведамляе Catholicnews.by.

Рэкалекцыяніст засяродзіць асаблівую ўвагу на малітве за іншых.

Як кажа сам святар, гаворка будзе ісці не пра тое, як маліцца, якім спосабам ці формай, але менавіта за каго.

«На пачатку свайго пантыфікату Папа Францішак, дзелячыся сваім вопытам малітвы, распавёў пра малітву „пяці пальцаў“. Нашы рукі заўсёды з намі, і пры дапамозе пальцаў можам за кагосьці маліцца», — пра гэта будзе распавядаць кс. Алег у анлайн-рэкалекцыях.

Далучыцца да духоўных практыкаванняў можна на старонцы Дыяцэзіяльнага душпастырства моладзі ddm-vicebsk.by

Душпастырства моладзі раіць не глядзець відэа адно за адным, а быць паслядоўнымі: дзяліць па днях і выконваць усе парады і заданні, каб гэтыя рэкалекцыі прынеслі плёны ў жыцці.

Рэкалекцыі пачынаюцца з 15 снежня.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа