Пошук

11.12.2020 14:56   Catholic.by

Малады салезіянскі святар Артур Ляшнеўскі SDB распрацаваў графічную выяву, якая стане сімвалам наступнага Пастырскага года ў Касцёле на Беларусі.

Па рашэнні беларускага каталіцкага епіскапату 2021 Пастырскі год у Касцёле на Беларусі будзе прысвечаны 30-годдзю адраджэння структур Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Ён пройдзе пад дэвізам: «Касцёл — сакрамэнт паўсюднага збаўлення. „Брамы пякельныя не перамогуць яго” (Мц 16, 18)».

На пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі іерархі палічылі мэтазгодным, каб сімволіка Пастырскага года, па магчымасці, была змешчана ў касцёлах і іншых прыдатных месцах, дзе збіраюцца вернікі.

З гэтаю мэтаю былі створаны макеты банераў з адпаведнымі выявамі і надпісамі ў вертыкальным і гарызантальным афармленні.

Спампаваць арыгінал-макеты:

 

Абноўлена 11.12.2020 19:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.