1 снежня на партале Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by распачалася публікацыя фотаздымкаў чытачоў, дасланых на конкурс адвэнтавых вянкоў і батлеек.
Як паведамляюць арганізатары, мэта конкурсу — паглыбіцца ў атмасферу радаснага чакання Нараджэння Пана і зрабіць адвэнтавы вянок ці батлейку.
Дасланыя на конкурс здымкі сведчаць пра энтузіязм і творчы падыход вернікаў да захавання народных рэлігійных традыцый.
Пазнаёміцца з дасланымі на конкурс здымкамі можна на старонцы Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by>>>.
Як адзначаецца на Grodnensis.by, конкурс працягваецца, і арганізатары запрашаюць фатаграфаваць у гарызантальным фармаце атрыбуты Адвэнту і Калядаў і высылаць здымкі на пошту рэдакцыі grodnensis@gmail.com.
У лісце неабходна пазначыць імя, прозвішча і парафію.