Пошук

01.12.2020 10:52   Catholic.by

У нядзелю 29 лістапада, у першы дзень Адвэнту, у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы адкрылася фотавыстава «Рараты» фатографа Віктара Ведзеня.

Год таму выстава была ўпершыню паказана ў народным фотаклубе «Мінск».

Летам бягучага года серыя фотапрац была прадстаўлена ў намінацыі «мастацкая фатаграфія» на Рэспубліканскай выставе «Трыенале сучаснага мастацтва» па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» ў 2019–2020 гадах.

«Гэта ўжо трэцяя выстава, паказаная на працягу года ў гэтай святыні, заключная.

Спадзяюся, што яна заахвоціць людзей браць большы ўдзел у раратніх святых Імшах і перажыць радасны момант чакання Нараджэння Езуса Хрыста», — дзеліцца аўтар.

Наведаць выставу «Рараты» можна да 25 снежня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) у Мінску па адрасе: пр-т Незалежнасці, 44-А.

Абноўлена 02.12.2020 19:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.