Пошук

18.11.2020 09:48   Паводле: baptist.by / Падрыхтаваў: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Евангельскія супольнасці Беларусі заклікалі ўсіх вернікаў узмацніць малітву за Беларусь і абвясцілі дні посту і малітвы з 18 па 20 лістапада.

З гэтай ініцыятывай выступілі Саюз евангельскіх хрысціянаў баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь, Аб’яднаная Царква хрысціянаў веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь і Рэлігійнае аб’яднанне супольнасцяў хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь.

Яны заклікаюць усіх братоў і сясцёр у Хрысце маліцца аб спыненні жорсткасці, насілля і праліцця крыві, а таксама за ўсіх пацярпелых і іх сем’і.

«Маліцеся за ўсіх людзей і за ўсіх, хто мае ўладу (пар. 1 Цім 2, 1–2), каб яны мелі страх Божы і памяталі, што над імі ёсць Вышэйшы Суддзя, якому ўсе мы дадзім адказ (пар. Рым 14, 12). Маліцеся, каб перамаглі правасуддзе і міласць. Маліцеся, каб народ навярнуўся праз Езуса Хрыста да Бога і ўзлюбіў Яго ўсім сэрцам, усёю душою і ўсім розумам, і бліжняга свайго, як самога сябе», — заклікаюць прадстаўнікі евангельскіх супольнасцяў у сваім звароце.

З гэтай мэтай яны прапануюць з серады па пятніцу аб’яднацца ў малітве з постам, маліцца на сходах і па дамах, спадзеючыся на Божую мудрасць і моц (пар. Дан 2, 20–21). У звароце прапануецца працягваць малітву з постам таксама ў наступныя дні, каб Пан Бог з’явіў сваю мудрасць і праўду.

Абноўлена 18.11.2020 09:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа