Пошук

16.11.2020 12:32   Паводле: Grodnensis.by

14 лістапада ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата ў Сапоцкіне, адкуль паходзіў спачылы месяц таму ксёндз канонік Юзаф Ганьчыц, адбылася святая Імша ў яго інтэнцыі ў 30-ы дзень пасля смерці.

Як паведаміў партал Grodnensis.by, перад Эўхарыстыяй землякі кс. Юзафа прадставілі праграму, прысвечаную яго памяці. Матэрыялы рыхтаваліся сапоцкінскімі парафіянамі да юбілею 25-годдзя яго святарства, які рыхтаваліся адзначыць у кастрычніку.

Але Бог меў свае планы, таму замест юбілейнай урачыстасці і вялікай радасці вернікі ўспаміналі спачылага, якім ганарацца, і дзякавалі Пану за дар яго жыцця.

Яны таксама дзякавалі за яго добрае сэрца, якое за 25 гадоў служэння прынесла шмат дабра людзям, свету, гораду Лідзе, дзе ён служыў амаль усё сваё святарскае жыццё.

Падчас праграмы прагучала шмат цёплых словаў пра ксяндза Юзафа, які часта наведваў свае родныя мясціны, а цяпер застанецца ў жывой памяці, бо, як падкрэслілі вернікі, нельга забыць пра такога добрага чалавека і святара.

На Імшы, якую цэлебраваў пробашч парафіі ксёндз Антоні Абухоўскі, прысутныя вернікі маліліся аб дары неба для ксяндза Юзафа, просячы добрага Бога даць яму ласку вечнага жыцця.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа