Пошук

16.11.2020 08:47   Паводле: prastoramalitvy / redemptor.by / Catholic.by
Фота: Valdemar Doveiko

16 лістапада ў Вільні і ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці — Маці Божай Вастрабрамскай.

Малітва да Найсвяцейшай Марыі, Вастрабрамскай Панны
(Ахвяраванне сябе Маці Міласэрнасці)

О Пані мая, святая Марыя, Тваёй ласцы, міласэрнасці і Твайму асабліваму заступніцтву сёння і кожны дзень, і ў хвіліну маёй смерці я даручаю свае душу і цела. Усе надзеі і радасці мае, усе смуткі і цяжкасці, жыццё і канец жыцця майго аддаю ў Твае рукі, каб праз Твае заслугі ўсе мае ўчынкі былі скіраваныя на выкананне Тваёй і Твайго Сына волі.

Амэн.

Абноўлена 16.11.2020 09:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа