Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 9 лістапада адышоў у вечнасць ксёндз Леанід Мозгель, пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат).
Днём раней, 8 лістапада, памерла маці кс. Леаніда Станіслава Мозгель.
Ксёндз Леанід нарадзіўся 26 снежня 1968 года ў в. Карэвічы (Гродзенская дыяцэзія). Быў ахрышчаны 27 студзеня 1969 г. у Васілішках. Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне скончыў у 2001 г. Пасвячэнне ў ступені дыяканату прыняў 12 лістапада 2002 года ў Мёрах, у ступені прэзбітэрату — 1 мая 2003 года ў Віцебску з рук біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна.
Працаваў у парафіях у Ветрыне, Фарынаве, Блізніцы, Бягомлі, Павяцці, Ідолце і Дзеркаўшчыне.
Духавенства і вернікі Віцебскай дыяцэзіі ведаюць яго як пабожнага, сумленнага і добрага пастыра.
Падрабязнасці пахавання кс. Леаніда Мозгеля і яго мамы:
- 10 лістапада, Дзеркаўшчына, 18.00 — жалобныя малітвы ля трунаў кс. Леаніда Мозгеля і Станіславы Мозгель
- 11 лістапада, Дзеркаўшчына, 11.00 — св. Імша ля трунаў з удзелам святароў і вернікаў Віцебскай дыяцэзіі
- 11 лістапада, Старыя Васілішкі (Гродзенская дыяцэзія), 18.00 — жалобныя малітвы ля трунаў
- 12 лістапада, Старыя Васілішкі, 12.00 — пахавальная св. Імша за кс. Леаніда Мозгеля і Станіславу Мозгель
Вечны адпачынак дай ім, Пане…
Артыкулы пра кс. Леаніда Мозгеля на Catholicnews.by: