З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі і росту колькасці захворванняў каранавіруснай інфекцыяй у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі часова прыпыняецца правядзенне сустрэч духавенства і кансэкраваных асобаў.
Сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў, якія павінны былі адбыцца 12 лістапада ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай (для Мінскай вобласці) і 4 лістапада ў Бялынічах (для Магілёўскай вобласці), пераносяцца на пазнейшы час.
Пра аднаўленне пастырскіх сустрэч будзе дадаткова паведамлена на партале Catholic.by.