Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі працягвае рэалізацыю праекту «Хатнія жывёлы».
Мэта праекту — падтрымка патрабуючых грамадзян у сельскай мясцовасці нашай краіны. У яго межах прадстаўнікі таварыства развезлі і бясплатна раздалі пажылым людзям, шматдзетным, прыёмным і малазабяспечаным сем'ям парсючкоў.
На гэты раз Caritas падтрымаў такім чынам больш за 40 сем'яў.