![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-018.jpg)
Увечары 19 кастрычніка ў Мінску ў межах сусветнай акцыі «Мільён дзяцей моліцца Ружанец» дзеці і бацькі сабраліся на супольную ружанцовую малітву з біскупам Юрыем Касабуцкім.
Ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі малітва праходзіла на адкрытым паветры ў двары Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра «Місіі добрага самараніна».
Праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі маленькія вернікі разам з дарослымі прасілі Бога аб міры ў свеце, аб адзінстве ўсіх людзей, аб спыненні пандэміі і аб хутчэйшым вяртанні да паствы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які сам у гэты час, знаходзячыся ў Рыме, з дапамогаю прамой трансляцыі, арганізаванай парталам Catholic.by, духоўна далучыўся да супольнай малітвы.
Штогадовая акцыя «Мільён дзяцей моліцца Ружанец» праходзіць пад эгідай Папскага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». Сёлета малітва аб міры і адзінстве ва ўсім свеце ўключала ў сябе яшчэ адну просьбу: аб вызваленні свету ад санітарнага і эканамічнага крызісу, выкліканага пандэміяй.
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-011.jpg)
На пачатку малітоўнай сустрэчы ў сталіцы Беларусі Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі падкрэсліў сусветны характар гэтай дзіцячай ружанцовай малітвы.
Іерарх перадаў у дар Хрысціянскаму сацыяльнаму цэнтру ружанец, які з жалудоў і каштанаў зрабілі члены адной мінскай сям’і. Падарунак з рук біскупа прыняла сястра Часлава Навіцкая USJK, праз якую Бог здзяйсняе вялікую справу служэння «Місіі добрага самараніна».
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-007.jpg)
Дабрачыннасць, як і кожная дзейнасць Касцёла, немагчымая без унутранага духоўнага «рухавіка», якім з’яўляецца малітва. Менавіта малітва перамяняе чалавечыя сэрцы, і такім чынам змяняе свет, а дабро і любоў перамагаюць зло і нянавісць.
Гісторыя Касцёла сведчыць пра асаблівую моц ружанцовай малітвы, якая становіцца яшчэ большай, калі на ружанцы моляцца дзеці з іх чыстымі сэрцамі і шчырымі намерамі.
На пачатку выхаванцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра чыталі кароткія ўступы-разважанні да Радасных таямніц святога Ружанца. Потым дзеткі па чарзе пачыналі кожную малітву «Вітай, Марыя», а ўсе прысутныя разам яе працягвалі. Трэцяя таямніца, Нараджэнне Езуса ў Бэтлееме, была спяванай.
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/10/s-2020-10-19-dzeci-018-cb.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-001.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-002.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-003.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-004.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-005.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-006.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-007.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-008.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-009.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-010.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-011.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-012.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-013.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-014.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-015.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-016.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-017.jpg)
![](/3/images/news/2020/10/2020-10-19-dzeci-018.jpg)
На змярканні двор перад Хрысціянскім сацыяльным цэнтрам зіхацеў дзясяткамі агеньчыкаў ліхтарыкаў, якія прынеслі з сабой дзеці і іх бацькі.
Да іх дзякуючы прамой анлайн-трансляцыі далучыліся больш за паўтары тысячы ўдзельнікаў з Беларусі і з-за мяжы.
На заканчэнне малітвы біскуп Юрый Касабуцкі падзякаваў яе арганізатарам і ўсім удзельнікам. Іерарх адзначыў, што хоць Ружанец — гэта каталіцкая форма малітвы, у гэты вечар яна з’яднала людзей розных веравызнанняў у праслаўленні адзінага Бога, які ёсць любоў.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)