Пошук

19.10.2020 16:18   Тэкст: Мікола Гракаў / Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

У нядзелю 18 кастрычніка вернікі парафіі святога Андрэя, Апостала, у Нарачы (Мядзельскі дэканат) ушанавалі святога Яна Паўла ІІ у 100-ю гадавіну з дня нараджэння Вялікага Папы.

Цэлебрацыю святой Імшы з гэтай нагоды ўзначаліў пробашч нарачанскай парафіі айцец Бэрнард Радзік OCD. Ён шчыра прывітаў усіх прысутных у касцёле вернікаў, пажадаўшы ім праз заступніцтва Маці Божай і святога Яна Паўла ІІ заўсёды быць моцнымі верай.

На заканчэнне Эўхарыстыі адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў анлайн-конкурсу ведаў і конкурсу малюнкаў, якія праходзілі ў Нарачы ўвесну і былі прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ.

Пасля цырымоніі парафіяне разам са сваімі душпастырамі ў працэсіі прайшлі да помніка Вялікага Папы на прыкасцёльным цвінтары. Там адбылася адмысловая малітва і ўшанаванне рэліквій святога Яна Паўла ІІ, якія з пашанай захоўваюцца ў нарачанскім касцёле.

 

Абноўлена 19.10.2020 16:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця