Пошук

26.05.2020 12:20   Паводле: Ірына Шнітоўская / Naracz.by / Catholic.by
Фота з архіва парафіі ў Нарачы

У анлайн-конкурсе ведаў «Святы Ян Павел ІІ — Вялікі Папа», які праводзіўся парафіяй святога апостала Андрэя ў Нарачы, узялі ўдзел 96 чалавек з усіх дыяцэзій Беларусі і з-за мяжы.

Як паведаміў парафіяльны сайт Naracz.by, акрамя нарачанцаў, удзельнікамі конкурсу сталі вернікі з Мінска, Брэста, Магілёва, Гродна, Гомеля, Ашмянаў, Шчучына, Маладзечна, Глыбокага, Ліды, Нясвіжа, Докшыцаў, Вілейкі, Слоніма і з многіх іншых мястэчак і вёсак Беларусі, а таксама з Францыі і Германіі.

Такім чынам парафіяльны конкурс, які ва ўмовах пандэміі ўпершыню прайшоў анлайн, стаў сапраўды міжнародным.

Арганізатары адзначаюць, што ўсе ўдзельнікі конкурсу паказалі цудоўныя веды біяграфіі і духоўнай спадчыны святога Яна Паўла ІІ.

Самым складаным для ўдзельнікаў было заданне працягнуць думку Вялікага Папы: «З крыжа не сыходзяць: на крыжы паміраюць». Затое на адно пытанне правільна адказалі ўсе 96 удзельнікаў: «Пераможам не зброяй, а любоўю».

На думку арганізатараў, гэта з’яўляецца сімвалічным, таму што святы Ян Павел ІІ усё сваё жыццё жыў з любоўю і дзеля любові.

Хочацца верыць, што ўдзельнікі конкурсу ведаў пра святога Яна Паўла ІІ вучэнне любові Вялікага Папы, падмацаванае яго асабістым сведчаннем, увасобяць таксама ў сваім жыцці.

Пераможцамі анлайн-конкурсу ведаў, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Яна Паўла ІІ, сталі наступныя ўдзельнікі з Нарачы:

  • Першая ўзроставая група: Сіськевіч Мікалай, Лішчэўскі Ігнат, Мініч Арсеній, Мількевіч Дамініка, Мініч Дамініка
  • Другая ўзроставая група: Міронаў Дзяніс, Куркуль Ульяна, Грышкевіч Ангеліна, Кісель Аліна, Размыслоўская Яўгенія
  • Трэцяя ўзроставая група: Ахрамовіч Марыя, Сіськевіч Надзея, Жалубоўская Яна
  • Чацвёртая ўзроставая група: Школіна Ірына, Цярпента Вольга, Ахрамовіч Алена

Пераможцамі анлайн-конкурсу сталі наступныя ўдзельнікі з іншых парафій, якія набралі максімальную колькасць балаў:

Міцкевіч Юлія (Брэст, парафія Маці Божай Каралевы — Кіеўка), Каспар Лілія (Ліда, парафія Узвышэння Святога Крыжа — фара), Алесь (Францыя), Пясецкі Сяргей (Вілейка, парафія Узвышэння Святога Крыжа), Гецольд Віталій (Ваўкавыск, парафія святога Вацлава).

Падарункам для ўсіх удзельнікаў конкурсу стала святая Імша, якая цэлебравалася ў іх інтэнцыі ў касцёле ў Нарачы 19 мая.

Акрамя таго, пераможцы конкурсу з Нарачы атрымаюць узнагароды ўвосень, падчас святкавання Дня памяці святога Яна Паўла ІІ.

Пераможцам з іншых парафій неабходна паведаміць свой паштовы адрас на вайбер +375 (29) 552 79 16 для магчымасці арганізатарам адправіць падарунак па пошце.

Абноўлена 26.05.2020 15:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.