Пошук

25.09.2020 14:39   Catholic.by

Вернікі парафіі Божага Цела ў Нясвіжы звярнуліся ў Белтэлерадыёкампанію з просьбай аб вяртанні на хвалі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё трансляцыі святой Імшы, якая вялася кожную нядзелю ў 8.15 з архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.

Атрыманы адказ публікуем на нашай старонцы:

Па сутнасці звароту адносна дзейнасці Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё паведамляем.

У адпаведнасці з артыкулам 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 г. №427-З «Аб сродках масавай інфармацыі» (далей — Закон аб СМІ) аб недапушчальнасці ўмяшання ў сферу прафесійнай самастойнасці юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, Белтэлерадыёкампанія самастойна вызначае змест уласных тэле- і радыёпраграм.

Згодна з артыкулам 41 Закона аб СМІ юрыдычная асоба, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, у рамках сваіх паўнамоцтваў адбірае і распаўсюджвае ў сродку масавай інфармацыі адрасаваныя яму звароты. Ніхто не мае права абавязаць юрыдычную асобу, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, распаўсюджваць адхіленыя ім паведамленні і (або) матэрыялы.

Галоўны дырэктар
Першага нацыянальнага канала
Беларускага радыё

А.Б. Васюкевіч

Нагадаем, што 23 жніўня ўпершыню за шмат гадоў вернікі па ўсёй краіне не змаглі пачуць трансляцыю святой Імшы. 

Запыты адносна таго, чаму перасталі адбывацца трансляцыі святой Імшы з мінскай катэдры, трэба скіроўваць на адрас:

220114, г. Мінск, вул.Чырвоная, 4

або на электронную пошту:
E-mail: radio1@tvr.by

Свае паведамленні можна напісаць у «Гасцявую кнігу» беларускага радыё ТУТ>>>

Пытанні можна задаць таксама па тэлефоне:
+375 (17) 284 73 02

Абноўлена 25.09.2020 20:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.