Пошук

23.08.2020 11:46   Catholic.by
Фота кс. Аляксандра Уласа

У нядзелю 23 жніўня ўпершыню за шмат гадоў вернікі па ўсёй краіне не змаглі пачуць трансляцыю святой Імшы, якая штонядзелю ў 8.15 вялася на Беларускім радыё.

У рэдакцыю парталу Catholic.by пачалі звяртацца католікі з розных мясцін Беларусі, якія з розных прычын, у тым ліку і з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, не могуць асабіста быць у касцёле ў нядзелю. Для тых з іх, хто не карыстаецца інтэрнэтам, а гэта перадусім старэйшыя людзі, трансляцыя святой Імшы на Беларускім радыё — практычна адзіная магчымасць пачуць Божае слова і духоўна ўдзельнічаць у святой Імшы ў нядзелю — дзень Пана.

Як паведаміў Catholic.by пробашч мінскай катэдральнай парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ксёндз канонік Антоній Клімантовіч, святая Імша з трансляцыяй павінна была адбыцца, і для яе цэлебрацыі згодна з графікам быў вызначаны святар.

Аднак да пробашча патэлефанавалі з Беларускага радыё і папарэдзілі, што трансляцыі ў гэтую нядзелю не будзе па тэхнічных прычынах.

Ці будуць адбывацца трансляцыі ў далейшым, супрацоўнікі радыё не ўдакладнілі.

Нагадаем, што на нашым партале вядуцца рэгулярныя відэатрансляцыі святой Імшы з розных касцёлаў.

Трансляцыя нядзельнай святой Імшы на «Радыё Марыя» сёння будзе весціся ў 19.00 з касцёла святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка).

Абноўлена 24.09.2020 14:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця