Пошук

21.09.2020 12:07   Паводле: КАІ / Catholic.by

Кожную чацвёртую нядзелю месяца ў дольнай частцы касцёла святога Аляксандра ў Варшаве будзе цэлебравацца святая Імша ў інтэнцыі Беларусі.

Як паведаміла КАІ, гэта адказ на просьбы беларусаў, якія пражываюць у Варшаве, і салідарных з імі палякаў, якія з пачатку беспарадкаў у Мінску спантанна моляцца аб міры і вырашэнні нарастаючага крызісу ва ўсходніх суседзяў Польшчы.

Першая Імша за Беларусь адбудзецца ў наступную нядзелю, 27 верасня, а 18-й гадзіне.

Касцёл святога Аляксандра знаходзіцца на плошчы Трох Крыжоў у Варшаве.

«Калі нам удасца знайсці святара, які гаворыць па-беларуску, Імшы будуць праходзіць менавіта на гэтай мове. Калі не, яны будуць на польскай мове, з беларускімі спевамі і чытаннямі», — адзначыла ў размове з КАІ Ганна Зялінская, беларуска, якая шмат гадоў жыве і працуе ў Польшчы. Як дадала яна, магчыма, у бліжэйшы час атрымаецца стварыць і беларускі хор.

Імшы за мір у Беларусі здзяйсняюцца з пачатку беспарадкаў і палітычнага крызісу.

Часцей за ўсё яны замаўляюцца ананімна беларусамі, якія пражываюць у Польшчы.

Абноўлена 24.09.2020 13:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа