Пошук

21.09.2020 10:55   Тэкст: а. Віталій Слука SP / Фота: Андрэй Арціш / Catholic.by

16 верасня ў парафіі святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі.

Кандыдаты рыхтаваліся да прыняцця сакрамэнту хрысціянскай сталасці два гады.

Звяртаючыся да іх, біскуп заахвоціў ставіць у цэнтр свайго жыцця Асобу Езуса Хрыста.

Іерарх заклікаў заўсёды, нягледзячы ні на што, трымацца Езуса і быць гатовымі адважна жыць штодня Ягоным словам і бараніць Яго.

На заканчэнне моладзь падзякавала біскупу за ўдзелены сакрамэнт і магчымасць супольнай малітвы.

Словы падзякі маладыя вернікі выказалі таксама сваім святарам, якія дапамагалі ім добра падрыхтавацца да гэтай урачыстасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця