Пошук

19.09.2020 12:07   Тэкст: Кс. Алег Зямчонак / Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў / Catholic.by

Увечары ў сераду 16 верасня фігуру святога Арханёла Міхала, нябеснага апекуна Касцёла на Беларусі, урачыста прывіталі ў віцебскай катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага.

Цяпер наша Радзіма перажывае вельмі трывожны час, і ад таго, як мы сёння будзем дзейнічаць, ад нашай шчырай малітвы залежыць наша будучыня.

У галоўнай святыні Віцебскай дыяцэзіі фігуры Арханёла з італьянскага санктуарыя ў Гаргана, якая перэгрынуе па катэдрах усіх чатырох дыяцэзій на Беларусі, будзе знаходзіцца на працягу тыдня. 21 верасня тут пройдзе адмысловая малітва з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.

 

Абноўлена 19.09.2020 19:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.