Пошук

19.09.2020 08:43   Catholic.by
Фота Анатоля Бандарчука-Вошлава

У межах перэгрынацыі фігуры апекуна Касцёла на Беларусі святога Міхала Арханёла па чатырох катэдрах у інтэнцыі спынення пераследу хрысціянаў і мірнага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу, 21 верасня адмысловая малітва пройдзе ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску.

У 18.00 адбудзецца св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Разам з вернікамі іерарх будзе маліцца ў інтэнцыі міру ў Беларусі, вырашэння грамадска-палітычнага крызісу і хутчэйшага вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Радзіму.

Абноўлена 24.09.2020 13:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.