Пошук

16.09.2020 15:43   Паводле: Vatican News
Арцыбіскуп Антэ Ёзіч / Vatican News

Падчас свайго біскупскага пасвячэння, якое адбылося 16 верасня, арцыбіскуп Антэ Ёзіч звярнуўся са словамі прывітання да духавенства і вернікаў Касцёла на Беларусі, які, як адзначыў, «цяпер перажывае складаныя часы».

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Апостальскі нунцый у Беларусі паабяцаў сваё «малітоўнае супрацоўніцтва» для вырашэння ўсіх праблем краіны «з дапамогай міру, дыялогу і салідарнасці, пазбягаючы любога насілля».

«Малюся да Дзевы Марыі, каб заўсёды натхняла вас, дапамагала ў цяжкія моманты вашага жыцця»,

— сказаў іерарх на рускай мове.

Яго біскупскае пасвячэнне адбылося ў нядаўна пабудаваным касцёле Святой Сям’і санктуарыя Маці Божай Астраўной у Соліне (Харватыя). Удзяліў пасвячэнне Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П'етро Паралін.

Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім нунцыем у Беларусі 21 мая.

Абноўлена 24.09.2020 13:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.