Пошук

14.09.2020 16:48   Тэкст: Арцём Кір'янаў / Фота: Павел Леановіч / Catholic.by

 

13 верасня падчас святой Імшы ў семінарыйнай капліцы студэнт 5 курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Андрэй Юхнік прыняў паслугу акалітату.

Паслугу ўдзяліў семінарысту Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.

Іерарх у гаміліі падкрэсліў, што ў гэтай паслузе Езус не толькі дазваляе дакранацца да Сябе, але і дакранаецца да самога акаліта — надзвычайнага распарадчыка Святой Камуніі.

«Гэта яшчэ адзін крок, чарговы крок на тваёй дарозе да святарства», — сказаў біскуп, віншуючы новага акаліта.

Адметна, што гэтая падзея адбылася ў дзень нараджэння семінарыста. Павіншаваць Андрэя Юхніка з асабістым святам і прыняццем акалітату прыйшлі таксама ягоныя сябры.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.