Пошук

04.09.2020 15:14   Паводле: кс. Станіслаў Краўчанка / Grodnensis.by

З 31 жніўня па 2 верасня ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбыліся рэкалекцыі для святароў Гродзенскай дыяцэзіі.

Як паведамляе партал Grodnensis.by, духоўныя практыкаванні праводзіў а. Леанард Цеханоўскі OCD.

Рэкалекцыі мелі назву «Шляхамі прарока Іллі».

Такім чынам, на працягу трох дзён святары, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, былі «ў дарозе» паклікання і навяртання разам з гэтым прарокам.

Цэнтральнай падзеяй кожнага дня рэкалекцый была Эўхарыстыя, падчас якой удзельнікі маліліся аб хутчэйшым і мірным вырашэнні грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі і аб яе мірнай будучыні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.