Пошук

28.08.2020 16:38   Grodnensis.by

27 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч падпісаў распараджэнне, якім адмяняе дзеянне дадзенай ва ўмовах пандэміі каранавірусу дыспенсы ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелі і прадпісаныя ўрачыстасці.

Згодна з рашэннем Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, дбаючы пра духоўнае дабро вернікаў і ўлічваючы паляпшэнне сітуацыі, з 1 верасня гэтага года біскуп Аляксандр спыняе дзеянне ў Гродзенскай дыяцэзіі дыспенсы ад абавязку ўдзелу ў нядзельных і ўрачыстых святых Імшах, якая была дадзена пэўным катэгорыям вернікаў 20 сакавіка.

Такім чынам, кожны вернік зноў мае абавязак асабістага ўдзелу ў святой Імшы ва ўсе нядзелі года і ў прадпісаныя ўрачыстасці.

Разам з тым iерарх просіць да моманту поўнага спынення эпідэміі захоўваць меры бяспекi з мэтай мінімалізаваць рызыку распаўсюджвання каранавірусу.

На перажыванне гэтага часу выпрабавання ў духу веры і даверу Богу біскуп удзяляе духавенству і ўсім вернікам дыяцэзіі пастырскае благаслаўленне.

Абноўлена 28.08.2020 16:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа