Пошук

28.08.2020 09:50   Catholicnews.by

27 жніўня біскуп Віцебскі Алег Буткевіч падпісаў дэкрэт, якім адмяняе дзеянне дадзенай ва ўмовах пандэміі каранавірусу дыспенсы ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці.

Згодна з рашэннем Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, дбаючы пра духоўнае дабро вернікаў і ўлічваючы паляпшэнне сітуацыі, 1 верасня 2020 года біскуп Алег спыняе дзеянне ў Віцебскай дыяцэзіі дыспенсы ад абавязку ўдзелу ў нядзельных і ўрачыстых святых Імшах, якая была дадзена 20 сакавіка 2020 г.

Такім чынам, кожны вернік зноў мае абавязак асабістага ўдзелу ў святой Імшы ва ўсе нядзелі года і ў прадпісаныя ўрачыстасці.

Разам з тым пастыр дыяцэзіі просіць да моманту поўнага спынення эпідэміі аб захаванні мер бяспекі: прытрымлівацца сацыяльнай дыстанцыі (па меры магчымасці), карыстацца антысептыкамі і маскамі, перадаваць знак супакою праз паклон (без паціскання рук).

Нагадаем, што з 1 верасня дзеянне дадзенай пэўным катэгорыям вернікаў дыспенсы ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелі і прадпісаныя ўрачыстасці спыняецца таксама ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Абноўлена 28.08.2020 11:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця