- Заява арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з інцыдэнтам з удзелам супрацоўнікаў сілавых структур на тэрыторыі Чырвонага касцёла
- Заявление архиепископа Тадеуша Кондрусевича в связи с инцидентом с участием сотрудников силовых структур на территории Красного костёла
Праз прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксяндза каноніка Юрыя Санько кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перадаў заяву ў сувязі з інцыдэнтам, што адбыўся ўвечары 26 жніўня на тэрыторыі касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску.
Знаходзячыся за мяжою, я з вялікім болем успрыняў скупыя звесткі пра блакаванне ўзброенымі байцамі АМАПу уваходу і выхаду ў мінскім Чырвоным касцёле, што мела месца 26 жніўня.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, людзі маюць права маліцца, свабодна заходзячы для гэтага ў касцёл і бесперашкодна выходзячы з яго. Блакаванне выхадаў святыні і стварэнне перашкоды для свабоднага ўваходу і выхаду людзей з’яўляецца грубым парушэннем правоў вернікаў і свабоды веравызнання.
У сувязі з гэтым інцыдэнтам я цалкам падтрымліваю зробленую ў маю адсутнасць заяву Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага і як Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі заяўляю свой рашучы пратэст супраць неправамерных дзеянняў сілавых структур, якія па сваім прызначэнні пакліканы абараняць асноўныя правы грамадзянаў, у тым ліку і права на свабоду веравызнання, а не перашкаджаць у іх рэалізацыі, гарантаванай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Неадэкватныя і супрацьпраўныя дзеянні, якія мелі месца на тэрыторыі касцёла святога Сымона і святой Алены, павінны быць расследаваны, а вінаватыя панесці пакаранне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Гэтыя і падобныя дзеянні супрацоўнікаў сілавых структур не спрыяюць зняццю напружанасці дзеля хутчэйшага ўсталявання міру і згоды ў беларускім грамадстве ў той час, калі Каталіцкі Касцёл заклікае да прымірэння і дыялогу з мэтаю вырашэння нябачанага ў нашай краіне сацыяльна-палітычнага канфлікту.
З малітваю за нашу адзіную Бацькаўшчыну Беларусь
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
***
Заявление архиепископа Тадеуша Кондрусевича в связи с инцидентом с участием сотрудников силовых структур на территории Красного костёла
Через пресс-секретаря Конференции Католических Епископов в Беларуси каноника Юрия Санько Митрополит Минско-Могилёвский архиепископ Тадеуш Кондрусевич передал заявление в связи с инцидентом, имевшим место на территории костёла святога Симеона и святой Елены в Минске.
Находясь за границей, я с большой болью воспринял скупые сведения о блокировании вооружёнными бойцами ОМОНа входа и выхода в минском Красном костёле, имевшем место 26 августа.
В соответствии с Конституцией Республики Беларусь люди имеют право молиться, свободно заходя для этого в костёл и выходя из него. Блокирование входов в храм и препятствование свободному входу и выходу людей является грубым нарушением прав верующих и свободы вероисповедания.
В связи с этим инцидентом я всецело поддерживаю сделанное в моё отсутствие заявление Генерального викария Минско-Могилёвской архиепрахии епископа Юрия Кособуцкого и как Председатель Конференции Католических Епископов в Беларуси заявляю свой решительный протест против неправомерных действий силовых структур, которые по своему предназначению призваны охранять основные права граждан, в том числе и право на свободу вероисповедания, а не препятствовать в их реализации, гарантированной законодательством Республики Беларусь.
Неадекватные и противоправные действия, имевшие место на территории костёла святого Симеона и святой Елены, должны быть расследованы, а виновные понести наказание в соответствии с законодательством Республики Беларусь.
Эти и подобные действия сотрудников силовых структур не способствуют снятию напряжённости ради скорейшего восстановления мира и согласия в белорусском обществе в то время, как Католическая Церковь призывает к примирению и диалогу с целью разрешения невиданного в нашей стране социально-политического конфликта.
С молитвой о нашем едином Отечестве Беларуси
Архиепископ Тадеуш Кондрусевич
Митрополит Минско-Могилёвский
Председатель Конференции Католических Епископов в Беларуси